Прыгажуня ў сонным лесе (Перо)
Вельмі кароткі змест
Казачнае каралеўства. У караля з каралевай доўга не было дзяцей. Нарэшце нарадзілася дачка. На хрэсьбіны паклікалі сем чараўніц, але старую варажбітку забыліся пакліцаць. Чараўніцы адарылі прынцэсу прыгажосцю, розумам і талентамі, а крыўдлівая варажбітка пракляла: прынцэса ўколе руку верацяном і памрэ. Маладая чараўніца змякчыла праклён — прынцэса засне на сто гадоў.
У шаснаццаць гадоў прынцэса знайшла ў вежы старую, якая прала, узяла верацяно і ўкалолася. Яна адразу заснула, а з ёю — увесь палац. Праз сто гадоў прынц пачуў легенду пра сонную прыгажуню і рушыў да зарослага палаца.
Гэта вы, мой прынц? — сказала яна. — Як жа доўга я вас чакала! Зачараваны гэтымі словамі... прынц не ведаў нават, як выказаць сваю ўдзячнасць і радасць.
Яны пабраліся і нарадзілі двое дзяцей. Калі прынц стаў каралём, ён прывёз сям'ю ў палац, але яго маці была людаедкай. Яна загадала з'есці дзяцей і нявестку, але кухар іх выратаваў. Калі кароль вярнуўся, людаедка сама кінулася ў кадушку са змеямі і загінула.
Падрабязны пераказ
Падзел пераказу на главы — умоўны.
Нараджэнне прынцэсы, хрэсьбіны і праклён
Жылі сабе кароль з каралевай, якія доўга не маглі мець дзяцей. Яны сумавалі, ездзілі па святых крыніцах, маліліся і казалі пацеры, але ўсё было дарма. Нарэшце каралева нарадзіла дачку. Хрэсьбіны справілі пышныя, паклікаўшы ўсіх чараўніц каралеўства - іх аказалася сем.
Бацькам хацелася, каб кожная чараўніца надзяліла іх дачку якім-небудзь дарам. Пасля хрэсьбінаў у каралеўскім палацы зладзілі вялікі банкет. Перад кожнай чараўніцай паклалі раскошны залаты футарал з лыжкай, відэлцам і нажом, аздобленымі дыяментамі і рубінамі.
Раптам у залу ўвайшла старая варажбітка, якую ніхто не запрашаў. Яна больш за пяцьдзесят гадоў не выходзіла са сваёй вежы, і ўсе лічылі, што яна памерла. Кароль загадаў прынесці кувэрт і ёй, але залатога футарала больш не знайшлося - іх зрабілі толькі сем.
Варажбітка палічыла, што яе зняважылі, і пачала бурчаць праклёны.
Спробы прадухіліць бяду і выкананне праклёну
Маладая чараўніца, якая сядзела побач, пачула гэтае бурчанне і зразумела, што старая можа наклікаць на прынцэсу якое-небудзь ліха. Таму яна схавалася за фіранкай, каб гаварыць апошняй і мець магчымасць крыху ўхіліць ліха.
Чараўніцы пачалі надзяляць прынцэсу дарамі: першая паабяцала, што яна будзе найпрыгажэйшая дзяўчына ў свеце, другая - што розум у яе будзе светлы, трэцяя - што яна будзе майстрыха на ўсе рукі, чацвёртая - што будзе цудоўна танцаваць, пятая - што голас у яе будзе, як у салавейкі, шостая - што будзе дзівосна граць на розных інструментах.
Калі ж настала чарга старой варажбіткі, яна, трасучы галавой — не так ад старасці, як ад злосці, — сказала, што прынцэса ўколе руку верацяном і памрэ.
Ад такога страшнага выраку госці скалануліся, і ніхто не здолеў стрымаць горкіх слёз. У гэтую хвіліну з-за фіранкі выйшла маладая чараўніца і гучна прамовіла:
Супакойцеся, кароль з каралеваю! Вашая дачка не памрэ. Праўда, я не маю такой улады, каб зусім зняць чары старой варажбіткі, і прынцэса ўсё ж уколе руку верацяном.
Але яна не памрэ, а толькі засне глыбокім сном на сто гадоў, а потым прыйдзе малады каралевіч і разбудзіць яе. Нягледзячы на гэтае абяцанне, кароль выдаў загад, які пад пагрозаю смерці забараняў усім прасці верацяном ці нават проста трымаць верацёны дома.
Сто гадоў сну і прачнанне прынцэсы
Гадоў праз пятнаццаць ці шаснаццаць кароль з каралевай паехалі ў адзін свой летні маёнтак. Прынцэса, бегаючы па палацы, залезла пад самы дах адной вежкі, дзе ў невялічкай каморцы ўбачыла старую бабульку, якая прала на верацяно. Гэтая бабулька не ведала пра каралёвую забарону.
Прынцэса спытала, што робіць бабуля, і пачула адказ, што яна прадзе. Зацікавіўшыся, прынцэса папрасіла паспрабаваць сама.
Узяла прынцэса ручайку — а дзяўчына яна была няўрымслівая, дый гарэзніца добрая, а тут яшчэ над ёй панавала воля чараўніц, і таму — ледзь толькі яна гэта зрабіла, як адразу ўкалола руку.
У той самы момант прынцэса самлела. Бабуля спалохалася, пачала крычаць, клікаць на паратунак. Людзі збегліся і пырскалі ў твар вадой, распускалі гарсэт, пляскалі па далонях, але прынцэса не прыходзіла да памяці. Кароль успомніў пра наканаванае чараўніцамі і загадаў, каб прынцэсу паклалі ў найлепшым пакоі на ложку, вышываным золатам і серабром.
Прынцэса ляжала, чыста анёльчык, такая яна была прыгожая; непрытомнасць зусім не змяніла яе свежага тварыка: шчочкі ў яе былі пунсовыя, вусны — нібыта з каралаў.
Добрая чараўніца, якая ўратавала прынцэсе жыццё, была ў далёкім гаспадарстве. Карлік у сямімільных ботах перадаў ёй вестку пра няшчасце. Яна адразу рушыла ў дарогу на вогненнай калясніцы, запрэжанай цмокамі.
Яна дакранулася сваёй чарадзейнаю палачкай да ўсяго, што было ў палацы... І ледзь яна да іх дакранулася, як усе адразу пазасыналі, каб прачнуцца разам са сваёй гаспадыняй.
Кароль з каралевай пацалавалі дачку і пакінулі палац. Ужо праз чвэртку гадзіны парк вакол палаца зарос густым хмызняком і калючымі цернямі, каб прынцэса спала спакойна.
Тайнае жыццё і дзеці прынцэсы
Праз сто гадоў у тых краях паляваў сын караля з іншага роду. Убачыўшы незнаёмыя вежы, ён пачаў пытацца ў людзей, што гэта такое. Адны казалі, што гэта замак здзянаў, другія - што там збіраюцца ведзьмары, але большасць былі ўпэўненыя, што там жыве людаед.
Стары селянін расказаў прынцу, што ў палацы ляжыць найпрыгажэйшая прынцэса і што яна павінна праспаць сто гадоў, а потым яе разбудзіць малады каралевіч. Пры гэтых словах прынца як агнём апаліла. Ён зразумеў, що пакласці крэс гэтым чарам выпадае яму.
Ледзь толькі ён рушыў да зарасніка, як усе дрэвы, і хмызняк, і калючае церне самі сабой расступіліся і далі яму дарогу.
Прынц пабег да замка і апынуўся на вялікім двары. Тут стаяла страшная цішыня, вакол ляжалі нерухомыя целы людзей і жывёл. Але зірнуўшы на прышчавыя насы і чырвоныя твары брамнікаў, прынц здагадаўся, што яны не памерлі, а спяць. Ён прайшоў залы, дзе спалі прыдворныя, і ўвайшоў у залачоны пакой. На ложку ляжала прынцэса - з выгляду ёй было гадоў пятнаццаць-шаснаццаць, і ўся яна свяцілася дзівосным бляскам. Прынц укленчыў перад прынцэсай, чарам настаў канец, і яна прачнулася.
Злодзеяння людаедкі і канчатковае выратаванне
Прынцэса сказала: "Гэта вы, мой прынц? Як жа доўга я вас чакала!" Яны прагамаілі чатыры гадзіны. Усё ў палацы прачнулася разам з прынцэсай. Святар павянчаў іх у замкавай бажніцы. Раніцай прынц вярнуўся ў горад, сказаўшы бацьку, што заблудзіў у лесе. Прынц жыў з прынцэсаю два гады, і ў іх нарадзілася двое дзетак - дачка Заранка і сын Дзень.
Калі кароль памёр, прынц заняў трон і абвясціў пра свой шлюб. Потым ён паехаў на вайну, даручыўшы каралеўства старой каралеве. Яна выслала нявестку з дзецьмі ў далёкі маёнтак і загадала кухару прыгатаваць на абед малую Заранку. Кухар не змог забіць дзяўчынку і прыгатаваў замест яе ягня. Праз тыдзень каралева загадала прыгатаваць малога Дня, і кухар зноў ашукаў яе, прыгатаваўшы казляня.
Потым злая каралева загадала прыгатаваць саму маладую нявестку. Кухар расказаў каралеве пра загад, і яна пагадзілася памерці. Але кухар схаваў і яе разам з дзецьмі, а людаедцы даў касулю. Аднойчы ўвечары старая каралева пачула галасы дзяцей і зразумела, што яе ашукалі. Яна загадала прынесці вялізную кадушку, напоўніць яе змеямі і ўкінуць туды ўсіх. Але раптам прыехаў кароль. Людаедка, ашалеўшы ад няўдачы, кінулася сама ў кадушку са змеямі і загінула.