Арэхавы спас (Зарэмба)
Вельмі кароткі змест
Беларуская вёска, пятае пасляваеннае лета. У дзень арэхавага Спаса два хлопчукі выбраліся за вёску ў арэшнік збіраць лушчакі.
Шукаючы арэхі пад кустом, Янка знайшоў старую ржавую гранату. Хлопчукі вырашылі ўзарваць яе. Спачатку яны кідалі гранату з акопа, потым у вялікі камень, але яна не ўзрывалася. Тады сябры вырашылі падсмажыць яе ў агні.
Пад старой ліпай з бусліным гняздом яны разлажылі вогнішча з саломы і сухога галля. Пецька ўсунуў гранату ў салому, і абодва хлопчукі хутка залезлі на ліпу чакаць выбуху. Касцёр дагарэў, але нічога не адбывалася. Расчараваныя сябры пачалі спускацца з дрэва.
I тут раптам прагрымеў выбух. Імкліва ўзвілося ўверх шэрае воблака попелу разам з іскрыстым вуголлем, быццам ураганны віхор шугануў пад ліпай.
Хлопчукі зваліліся з дрэва, але засталіся жывыя.
Падрабязны пераказ
Падзел на главы ўмоўны.
Арэхавы Спас і знаходка ў лесе
Быў светлы дзень, дзень арэхавага Спаса. Жоўценькія лушчакі ўжо ледзьве трымаліся на галінках, гатовыя ў любое імгненне выслізнуць са сваіх утульных гнёздаў.
Пецька з Янкам выбраліся апоўдні за вёску, у густы арэшнік, каб пазбіраць спелыя арэхі. Яны спыніліся ля высокага куста і пачалі мышкаваць пад ім, разграбаючы сухое лісце, трэслі гонкія ляшчыны, радаваліся кожнай удачы.
Раптам Янкавы пальцы шкрабанулі па чымсьці цвёрдым. Разгарнуўшы струхлелае лісце, ён аж зніякавеў - хіба ж бывае камень з такой рабрыстай паверхняй? Ды вунь яшчэ нейкі куртаты хвост. Здагадка апякла нябачным полымем.
– Што ў цябе тут? – спытаў Пеця... – Мо гадзюку злавіў? – Ды вось... міна,– палахліва вымавіў Янка і паказаў на рабрысты яйкападобны прадмет.
Сябрукі адступілі ўбок, назіралі, пераглядваліся. Нарэшце Янка не вытрымаў і далікатна падняў знаходку, агледзеў яе з усіх бакоў, перадаў Пецю. Пеця заўважыў, што міны такімі не бываюць - гэта граната.
Спробы ўзарваць гранату
Янка адразу ж прапанаваў узарваць гранату, як у кіно - кінуць і схавацца. Яны знайшлі на ўзгорку акоп, у які вецер нагнаў сухога жоўтага лісця, прымасціліся, гранату паклалі на бруствер. Тут, мусіць, быў бой - адсюль дарога пад прыцэлам.
Раптам Янка схапіў гранату, размахнуўся і крыкнуў: "Гэта вам за татку!" Кінуліся сябрукі на дно акопа, затаіліся ў чаканні выбуху. Секунда, другая, трэцяя... Нічога не адбылося.
– Гэта вам за татку! Кінуліся сябрукі на дно акопа, затаіліся ў чаканні выбуху. Секунда, другая, трэцяя... – Жалязяка, нічога яна не ўзарвецца.
Асмялелі, яны знайшлі гранату і пачалі кідаць яе ў цэль - вялізны валун ля ўзгорка. Траплялі гранатай у валун, аж іскры іншы раз бліскалі, але лімонка не ўзрывалася. Нарэшце надакучыла гэтае спаборніцтва.
Асмялелі, зусім забыліся пра небяспеку. Траплялі гранатай у валун... аж іскры іншы раз бліскалі. Лімонка чыркала па гладкай паверхні сівога каменя.
Янка выказаў здагадку пакласці гранату ў агонь і падсмажыць нягодніцу. Пецю таксама надакучыла кідаць гранату. Запалкі знайшліся ў Янкавай кішэні.
Чамусьці не захацелася раскладваць цяпельца на ўзгорку, ля акопа. Яны спусціліся ў лагчыну, абдумваючы план сваіх наступных дзеянняў. Пеця ўсунуў лімонку ў прасторную кішэню латаных штаноў.
Касцёр пад ліпай
За ўзгоркам, бліжэй да вёскі, хлапчукі ўбачылі векавую ліпу і не згаворваючыся пакіравалі да яе. Магутная, у некалькі абхватаў, з густой разлапістай кронай, яна ўзвышалася над наваколлем. А на самой яе вяршаліне буслы змайстравалі кубло.
Знізу ў бусліным гняздзе знайшлі прытулак крыклівыя вераб'і. Прысуседзіліся, зладзілі свае гнёзды ў сухім галлі. І ўтульна ім, і адчуваюць сябе ў поўнай бяспецы. А буслоў ніколькі не турбуе вераб'інае самавольства.
Хутка назбіралі сухога галля, ад дарогі прынеслі цэлы абярэмак саломы, паклалі ўсё пад ліпай, ля самага ствала. Чыркнуў Янка запалкай, паднёс кволы агеньчык да саломы, і той адразу ж схапіўся, разгарэўся.
Праз хвіліну-другую полымя ўскінулася над сухім галлём, дыхнула гарачынёй. Калі Янка забраўся на ліпу, Пецька сунуў гранату ў салому і вокамгненна апынуўся побач з сябрам. Захінуліся, затаіліся, маўкліва назіралі за кастром.
Неўзабаве касцёр пачаў дагараць, полымя паступова асела, толькі зрэдку выблісквала над попелам мігатлівымі агеньчыкамі. Пецька кпліва паглядзеў на Янку, які адчуваў сябе даволі ніякавата. Першы не вытрымаў Пецька і пачаў маўкліва спускацца ўніз.
Выбух і выратаванне
Сябрукі дабраліся на ніжніх галін ліпы, спыніліся, прыглядаючыся да згаслага вогнішча, над якім ледзь прыкметна курэўся шызаваты дымок. Пецька усміхнуўся: "Ну што, падсмажылі бульбачку, пара выгортваць з прыску. Хай астыне, апячыся можна".
І тут раптам прагрымеў выбух. Імкліва ўзвілося ўверх шэрае воблака попелу разам з іскрыстым вуголлем. Выбуховая хваля здзьмула вогнішча, даляцела да хлапчукоў, ашаламіла іх. Яны зваліліся ўніз, прызямліліся на тое самае месца, дзе толькі што дыміўся касцёр.
Сябры ляжалі, амаль што самлелыя... Ім усё яшчэ не верылася, що яны засталіся жывыя. Пашанцавала, няйначай нарадзіліся ў кашулях...
Плыло да небасхілу пятае пасляваеннае лета, якое ледзьве не стала апошнім у жыцці двух хлапчукоў. А год нараджэння Пеці і Янкі выпаў на векапомны сорак першы.