Палешукі і палевікі (Якімовіч)
Падзел пераказу на главы — умоўны.
Згуртаванае жыццё пры бацьку і раздзел пасля яго смерці
На вялікай палянцы сярод цёмнага лесу жыла сям'я з дванаццаці сыноў. Усе яны былі рослымі і ўдалымі хлопцамі, якія вялі гаспадарку і палявалі на дзікіх звяроў і птушак.
Ён сядзеў у кажушку нават улетку і толькі камандаваў. У сям'і былі лад і згода. Пажаніліся сыны, пайшлі ў іх свае дзеці. Вялікая вырасла сям'я, але ўсе слухалі старога бацьку, і кожны рабіў сваю работу.
Але вось па некаторым часе памёр бацька. Пачаліся ў сям'і нелады.
I пачаліся ў сям’і нелады. Жонкі братоў сварацца, адна адну заядаюць — рады няма. Такая пайшла між імі калатня, што і мужыкі нічога зрабіць не могуць. Крычаць жонкі, хочуць дзяліцца.
Браты вырашылі дзяліцца. Справа гэтая аказалася не такой лёгкай, як ім здавалася. З крыкам і зыкам падзялілі дабро і жывёлу.
А як дайшло да зямлі, дык тут чуць адзін аднаго не пазабівалі: ніяк не мог-уць падзяліць сваю палянку, каб нікому крыўды не было. Перасварыліся браты і сталі адзін аднаму ворагамі.
Пачатак падарожжа і вынаходніцтва кола
Толькі два малодшыя браты жылі між сабою ў вялікай згодзе: куды адзін, туды і другі.
Толькі два малодшыя браты жылі між сабою ў вялікай згодзе... He захацелі яны калаціцца з братамі за зямлю, пакінулі бацькаву хату ды падаліся ў свет шукаць іншага прытулку.
Зрабілі браты з двух дубоў вялікія сані, запрэглі ў іх шэсць пар валоў, наклалі дабра, пасадзілі жонак з дзецьмі і паехалі на санях па пяску. А каровы і дробная жывёла ішлі ззаду. Працягнулі трохі валы дубовыя сані па пяску і сталі як укопаныя.
Калёс браты не мелі і нічога пра іх не ведалі, бо нікуды з свайго лесу не ездзілі. Пачалі браты адпілоўваць круглыя калодкі і падкладваць пад палазы. Коцяцца калодкі, і сані паўзуць уперад.
Надакучыла меншаму брату падкладваць калодкі пад палазы... ён і кажа большаму: — Давай зробім так, каб калодкі самі круціліся пад палазамі. I зрабілі яны першыя ў тым краі калёсы.
Лёгка пайшлі цяпер валы, так што браты і самі паселі на воз. Ехалі яны і дзівіліся, як яны да гэтага часу абыходзіліся без калёс.
Пераправа праз раку на плыце
Ехалі яны, ехалі і даехалі да вялікай ракі. Агледзелі раку — усюды глыбока, нідзе няма зручнага месца, каб пераехаць уброд. А тут такая навальніца ўсхадзілася, што лес, як звер, раве. Ломіць навальніца дрэвы, як саломінкі, і шпурляе ў раку. Плывуць яны па вадзе цэлымі сціртамі.
Паглядзеў на іх малодшы брат, падумаў і здагадаўся, як перабрацца цераз раку. Налавілі яны з братам дрэў, ачысцілі галлё, калоды звязалі адну з адной і зрабілі моцны плыт. А як сціхла навальніца, узвезлі свой воз на плыт. Самі стаялі на плыце і кіравалі доўгімі жэрдкамі-бусакамі, а плыт плыў, як карабель.
Убачылі каровы, што валы паплылі на другі бераг, кінуліся ў раку і паплылі за імі наўздагон. Толькі свінні і авечкі не адважыліся скакаць у ваду. Стаялі на беразе, бляюць, рохкаюць. Вярнуліся потым браты з плытом назад і забралі іх.
Расстанне браццяў: народжанне палешукоў
Паехалі яны далей і забраліся ў такую пушчу, што і канца ёй няма. Пачалі браты церабіць прасекі ў пушчы і масціць грэблі. Але дзе там! Чым далей, тым лес гусцей, а ў ім такія нетры, што і выбрацца нельга. Большы брат змарыўся, аслабеў.
— Застануся,— кажа ён меншаму брату,— я тут, бо не хопіць у мяне сілы з гэтага лесу выцерабіцца. I застаўся з сваёю сям’ёю жыць у лесе. З таго часу... увесь яго род пачалі зваць палешукамі.
Палявая зямля малодшага брата: народжанне палевікаў
А малодшы брат не захацеў заставацца ў лесе. Быў ён дужы, як тур, і спадзяваўся на сваю сілу. Ен адзін церабіў прасекі, масціў грэблі і ехаў далей.
І да гэтых часоў засталіся яшчэ на Палессі тыя прасекі і грэблі, што нарабіў малодшы брат. Ці доўга ён так выбіраўся з цёмнага лесу, ці не, але вось нарэшце пачалі трапляцца прагаліны і палянкі з пяскамі. Асеў малодшы брат на гэтых палянках, пачаў іх араць і сеяць збожжа.
Асеў малодшы брат на гэтых палянках, пачаў іх араць і сеяць збожжа. I з таго часу празвалі яго самога і ўвесь яго род палевікамі.
А потым рассяліліся палешукі і палевікі, занялі новыя лясы і палі і сталі добрымі суседзямі. Так і цяпер жывуць.